• Радаслаў Сікорскі пачаў двухдзённы візыт ў Парыжы
  • 22.06.2011

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі пачаў двухдзённы візыт ў Парыжы. Зь кіраўніком французкай дыпляматыі Алянам Жупэ ён правядзе шэраг размоваў на тэму сытуацыі ў краінах-суседках ЭЗ  - як у Паўночнай Афрыцы, так і ва Ўсходняй Эўропе.

Міністры абмяркуюць прыярытэты польскага старшынства ў ЭЗ й сытуацыю на Заходніх Балканах, у прыватнасьці, падрыхтоўку Харватыі да ўступленьня ў ЭЗ й эўрапейскія памкненьні Сэрбіі. У сераду міністар Сікорскі выступіць ў французкім парлямэнце.


кр