• Пачаў працу новы ўрад Партугаліі
  • 22.06.2011

У Партугаліі пачаў працу новы ўрад. Яго ачоліў лідар сацыял- дэмакратычнай партыі Пэдру-Пасуш Каэлью. Партугальскія СМІ зьвяртаюць увагу, што новы ўрад даволі малады - сярэдні ўзрост міністраў - 47 гадоў. Чатыры міністры ўвогуле не належаць да ніводнай партыі й ня маюць ніякага палітычнага досьведу. Усе чальцы новага кабінету міністраў маюць вышэйшую юрыдычную ці эканамічную адукацыю. Сваю праграму ўрад абвесьціць 1 ліпеня. Пэдру-Пасуш Каэлью задэбютуе на эўрапейскай палітычнай сцэне ўжо ў чацьвер падчас сустрэчы Эўрапейскай рады ў Брусэлі.

кр