Амбітныя пляны Эўразьвяза барацьбы зь кліматычнымі зьменамі - гэта фікцыя, і Польшча выступае супраць іх, - заявіў у Эўрапейскім парлямэнце ў Брусэлі генэральны сакратар Грамадзкай рады па нацыянальнай праграме выкіду цяплічных газаў Кшыштаф Жміеўскі.
Паводле яго, прапанаванае ЭЗ зьмяншэньне выкіду вуглякіслага газу з 20% да 30% ў 2020 годзе пашкодзіць польскай эканоміцы, якая ў пераважнай ступені выкарыстоўвае энэргію, атрыманую ў выніку спальваньня выгалю.
Кшыштаф Жміеўскі: Я супраць ідыёцкіх мэханізмаў, якія абсалютна не прыводзяць да скарачэньня выкіду выглякіслага газу ў сьвеце. Нагадваю, што пад увагу трэба браць сусьветнае скарачэньне, а не скарачэньне, якое ахоплівае выключна Польшчу ці Эўропу. Тое, што адбываецца тйт і цяпер, гэта проста фікцыя.
- лічыць Кшыштаф Жміеўскі.
У ацэнцы генэральнага сакратара Грамадзкай рады па нацыянальнай праграме выкіду цяплічных газаў, калі астатняя частка сьвету не далучыцца да спробаў скарачэньня выкіду вуглякіслага газу, то гэта адмоўна паўплывае на польскую эканомікі, паколькі буйныя фірмы пачнуць пераносіць вытворчасьць па-за межы Эўразьвязу, каб зьнізіць кошты вытворчасьці.
Учора супраць амбітных плянаў Эўразьвязу выказаўся таксама міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Анджэй Крашэўскі.
аз