З заўтрашняга дня Польшча можа ўзнавіць экспарт сваёй агародніны й садавіны ў Расею, - паведаміла Эўрапейская камісія.
Брусэль і Масква знайшлі паразуменьне па адмене амбарга на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Эўразьвязу, якое было ўведзенае ў сувязі з масавым заражэньнем бактэрыяй кішэчнай палачкі ў Эўропе.
Прэс-сакратар камісйі Вінсэнт Фрэдэрык паведаміў, што бакі абмеркавалі ўзор пасьведчаньняў бяспекі для эўрапейскіх прадуктаў.
З учарашняга дня ў Расеі знаходзіцца камісар па пытаньнях аховы здароўя Эўразьвязу, які разам з эшрапейскімі экспэртамі вёў перамовы аб за адмене амбарга.
аз