• Палякі плянуюць купіць у Нямеччыне ракетныя ўстаноўкі „Patriot”
  • 22.06.2011

Польшча не выключае куплі ў Нямеччыне ракетных комплексаў „Patriot”, заявіў міністар нацыянальнай абароны Богдан Кліх.

Пакуль аднак, паводле міністра, ніякія канкрэтныя рашэньні па гэтатаму пытаньню не прынятыя. Польскі бок хоча купіць 12 ракетных установак. Уступныя размовы зь нямецкім міністрам абароны ўжо праведзеныя.

„Прапанова цікавая, але пакуль зарана гаварыць пра падрабязнасьці ды заяўляць пра куплю,”- сказаў міністар Богдан Кліх.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у верасьні на адным з польскіх палігонаў пройдуць супольныя польска-амэрыканскія вучэньні з выкарыстаньнем дзьвюх амэрыканскіх батэрэяў ракет „Patriot ”.

аз