- На паўночным усходзе Японіі адбыўся землятрус
- 23.06.2011
На паўночным усходзе Японіі адбыўся землятрус сілаю ў 6,7 бала паводле шкалы Рыхтэра, - паведаміла Геалягічная служба ЗША.
Эпіцэнтар знаходзіўся ў акіяне, у 30-і кілямэтрах ад берагу на глыбіні 20 кілямэтраў. Інфармацыі пра разбурэньні й ахвяр няма.
У выніку землятрусу, які адбыўся ў тым самым рэгіёне 11 сакавіка, загінулі 23 тысяч людзей. Апрача таго, адбылася аварыя на АЭС “Фукушыма” – найбольшая з часу катастрофы ў Чарнобылі ў 1986 годзе.
аз