Больш за 12 мільёнаў злотых (каля 3 мільёнаў эўра) выдзяліць Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнту) на сёлетні летні адпачынак маладых прадстаўнікоў асяродзьдзя палякаў за мяжой.
У Польшчы ў летнікі прыедзе каля 12 тысячаў дзяцей з усяго сьвету. Найбольш – амаль 6 тысячаў - зь Беларусі. З Украіны - 3 тысячы, зь Летувы - 2 тысячы, аз Расеі - 1 тысяча дзяцей.
Апрача таго ў Польшчы будуць адпачываць дзеці з Аргентыны, Аўстраліі, Армэніі, Казахстана, Кіргізстана, Канады, ЗША ды Бразіліі.
Акрамя адпачынку, дзеці таксама пазнаёмяцца з польскай гісторыяй, культурай і мовай.
Летні адпачынак для замежных дзяцей арганізоўвае каля 60 няўрадавых арганізацыяў з ўсёй Польшчы.
аз