Эўрапейскаму Зьвязу ўдалося выпрацаваць агульную пазыцыю па рэформе Шэнгенскай зоны – паведаміў у Брусэлі прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск. Паводле новых правілаў, абмежаваньнямі ў свабодным перамяшчэньні ня будуць ахоплены жыхары краін Эўрапейскага Зьвязу, якія зьяўляюцца падпісантамі Шэнгенскага пагадненьня.
Частка краін Эўразьвязу выказвалася за ўвядзеньне больш жорсткіх правілаў, датычных перамяшчэньня ўнутры зоны. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі тлумачылі неабходнасьць новаўвядзеньняў павелічэньнем узроўню нелегальнай іміграцыі. Частка жа краін, у тым ліку Польшча, былі прыхільнікамі старой сыстэмы функцыянаваньня Шэнгенскай зоны. У выніку ўдалося дасягнуць кампраміс.
вс