• Увага: небясьпечная хвароба
  • 25.06.2011

Польскія мэдыкі ў пэрыяд летняга збору ягад і грыбоў папярэджваюць аб небясьпечнай хваробе – эхінакакозе.
Лічынкай эхінакока заражаныя многія лясныя зьвяры. Праз кал жывёл лічынкі могуць трапіць на ягады альбо грыбы, і калі лясныя дары есьці нямытымі, паразіт можа трапіць у арганізм чалавека. Лічынка селіцца ў пячонцы альбо лёгкіх чалавека, ствараючы ў органах пухіры. У пазьнейшай стадыі лічынкі разносяцца крывёй па ўсім арганізьме й пасяляюцца ў іншых органах чалавека. Паколькі хвароба дае сімптомы ў апошняй стадыі, часта яна прыводзціь да сьмерці чалавека.
Лекары папярэджваюць: каб не заразіцца хваробай, неабходна паўстрымацца ад спажываньня нямытых ягад альбо ягад адразу ж з куста. А прынёсшы лясныя дары дадому, неабходна іх добра прамыць пад цякучай вадой.   

вс