Дзеяч непрызнаванага афіцыйным Менскам Саюзу палякаў Беларусі Ігар Банцар прыгавораны да буйнога штрафу. Ён павінен заплаціць 2 млн. 100 тыс. рублёў нібыта за лаянку ў грамадзкім месцы й непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, паведамляе з Горадні карэспандэнт Польскага радыё. Ігара Банцара затрымалі каля будынку суду, дзе сёньня праходзіў працэс над журналістам Андрэям Пачобутам. Учора ў падобных акалічнасьцях была затрымана іншая польская дзеячка ў Беларусі Рэната Дземянчук, якая зьяўляецца намесьнікам старшыні СПБ. Суд яе прыгаварыў да штрафу ў памеры 1 млн. 50 тыс. рублёў за быццам бы ўдзел у нелегальнай акцыі пратэсту.
Як паведамлялася, у Горадні судзяць журналіста ды дзеяча СПБ Андрэя Пачобута за нібыта абразу Лукашэнкі. Суд праходзіў учора й сёньня, а прысуд плянуецца вынясьці на будучым тыдні. Пракурор патрабуе прысудзіць Пачобута да трох гадоў пазбаўленьня свабоды.
вс