• Сытуацыю ў Беларусі абмяркуюць на саміце Супольнасьці дэмакратыяў у Вільні
  • 25.06.2011

Сытуацыю ў Беларусі абмяркуюць на саміце Супольнасьці дэмакратыяў у Вільні. У сустрэчы прыме ўдзел дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, паведаміў журналістам у Вашынгтоне памочнік дзяржсакратара Майкл Познэр. Адной з тэмаў сустрэчы будуць рэпрэсіі беларускага рэжыму ў дачыненьні іншадумцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Выступаючы перад журналістамі, прадстаўнік амэрыканскага ўраду заявіў,  што “Cытуацыя ў Беларусі жахлівая. Урад праводзіць рэпрэсіі ня толькі супраць палітычнай апазыцыі, але й супраць грамадзянскай супольнасьці ды  іншых груп насельніцтва. Мы глыбока занепакоеныя гэтым, мы будзем працягваць ціск, аднак мы ня можам рабіць гэта самі й патрабуем падтрымкі эўрапейскіх партнэраў. Гэтае пытаньне мы закранем ў Летуве”, сказаў Майкл Познэр, дадаўшы, што Захад павінен ўзмацніць ціск на афіцыйны Менск.

Сустрэча ў Вільні пройдзе з 28 чэрвеня па 1 ліпеня.

кр