• На лётнішчы ў Кракаве спынены вываз прадметаў з былога канцлягера Auschwitz
  • 25.06.2011

Сямейная пара зь Ізраэля затрыманая ў аэрапорце Кракава. Падчас мытнага кантролю памежнікі знашлі ў іх багажы прадметы з былога канцлягера Auschwitz - Birkenau. У суме знойдзена 9 прадметаў, якія належылі вязьням лягера, у прыватнасьці нажніцы, фарфоравыя коркі для бутэлек й фрагмэнты лыжак. Сямейная пара знаходзіцца на допыце ў пракуратуры. За крадзеж прадметаў вялікага культурнага й гістарычнага значэньня ім пагражае да 10 гадоў турмы.

кр