• У Кіеве адбываецца ўступны разгляд справы Юліі Цімашэнка
  • 25.06.2011

Каля тысячы чалавек сабралася пад будынкам суду ў  Кіеве, дзе адбываецца ўступны разгляд справы Юліі Цімашэнка. Пад суд прыбылі як праціўнікі, так і прыхільнікі Цімашэнка.

Былая прэм’ер-міністар Украіны абнвінавачваецца ў злоўжываньні ўладай.

Адвакаты абвінавачанай хадайнічаюць аб спалучэньні двух справаў у адну. Абвінавачаньні па першай справе датычаць падпісаньня ў 2009 годзе  некарыстнай для Ўкраіны газавай дамовы з Расеяй, у выніку чаго ўкраінскі бюджэт страціў больш за 1 млрд. эўра. Другая справа датычыць раскраданьня сродкаў, атрыманых ад продажу лімітаў на выкід вуглевадароду ў паветра. Цімашэнка лічыць працэс фарсам і палітычай помстай уладаў.

кр