• У Афінах пачынаюцца Спэцыяльныя летнія Алімпійскія гульні
  • 25.06.2011

85 польскіх спартоўцаў з інтэлектуальнай інваліднасьцю прымуць удзел у Спэцыяльных летніх Алімпійскіх гульнях, якія пачынаюцца ў Афінах. На спаборніцтвы прыбудуць 7500 спартоўцаў з 185 краінаў.

Палякі будуць змагацца ў такіх спартовых дысцыплінах, як плаваньне, лёгкая атлетыка, веласпорт і настольны тэніс.

Спаборніцтвы адбудуцца на 30 спартовых аб’ектах, на якіх  у 2004 годзе прайшла Алімпіяда. Арганізатары крыху занепакоеныя, што спаборніцтвам могуць першкодзіць страйкі й грамадзкія пратэсты ў Афінах.

Спэцыяльныя летнія Алімпійскія гульні працягнуцца да 4 ліпеня. За польскіх спартоўцаў будуць балець першыя дамы – цяперашняя Анна Камароўска, ды былыя - Ялянта Квасьнеўска й Данута Валэнса.

кр