• Больш за 56 % палякаў адчуваюць небясьпеку на дарогах
  • 26.06.2011

Больш за 56% палякаў адчуваюць небясьпеку на дарогах. З сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага па замове Польскага радыё, вынікае, што толькі кожны восьмы апытаны адчувае сябе бясьпечна ў аўто падчас руху.

У мінулым годзе на польскіх дарогах загінула амаль 4 тысячы людзей. Паводле дадзеных эўрапейскага агенцтва „Эўрастат”, сярод краінаў усяго ЭЗ большая колькасьць ДТЗ аднатавана толькі ў Румыніі. З паліцэйскай статыстыкі вынікае, што асноўнай прычынай дарожных здарэньняў зьяўляецца празьмерная хуткасьць.

кр