• Невядомае дагэтуль племя жыве ў бразыльскіх джунглях
  • 26.06.2011

Невядомае дагэтуль племя, якое налічвае 200 чалавек, жыве ў бразыльскіх джунглях. Гэтую інфармацыю працьвярджае бразыльскі ўрад. На сьлед племяні дасьледчыкі натрапілі ў красавіку, калі праводзілі назіраньні за джунглямі з самалётаў. Цяпер гэтую знаходку пацьвердзілі спадарожнікавыя здымкі.

Племя жыве ў паўднёва-заходняй частцы Бразыліі, ля мяжы з Пэру й Калюмбіяй. Мяркуецца, што гэтыя людзі ніколі не сутыкнуліся зь белым чалавекам. Людзі жывуць у вялікіх хатах, крытых саломай, вырошчваюць збожжа, бананы і арахісавыя гарэхі.
У адпаведнасьці з палітыкай бразыльскіх уладаў, ніхто не кантактуецца з плямёнамі, якія жывуць у джунглях, дзеля захаваньня іх адметнасьці.

Улады ахоўваюць тэрыторыі, на якіх пражываюць плямёны. Паводле інфармацыі ўраду, у Бразыліі пражывае амаль 70 плямёнаў, якія ня маюць кантактаў са зьнешнім сьветам.

кр