• Беларускія футбалісты атрымалі пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Лёндане
  • 26.06.2011

Моладзевая зборная Беларусі па футболе атрымала пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012 года. 25 чэрвеня на чэмпіянаце Эўропы ў дацкім Ольбаргу падапечныя Георгія Кандрацьева абыгралі ў матчы за трэцяе месца каманду Чэхіі — 1:0.

Беларуская зборная ўпершыню выступіць на Алімпійскіх гульнях. Разам зь ёю ў Лёндан ад Эўропы паедуць Гішпанія й Швайцарыя. Зборная Англіі ў паўфінал не трапіла, але як гаспадар Алімпіяды атрымала пуцёўку аўтаматычна.

Трэба адзначыць, што падапечныя Георгія Кандрацьева дабіліся такога посьпеху, атрымаўшы ў пяці матчах дзве перамогі й пацярпеўшы тры паражэньні. У групавым турніры Беларусь перамагла Ісьляндыю, прайграла Даніі й Швайцарыі, але заняла другое месца, апярэдзіўшы скандынаўскія зборныя дзякуючы лепшай розніцы мячоў у вочных сустрэчах.

Урачыстая сустрэча маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе адбудзецца 26 чэрвеня ў Нацыянальным аэрапорце Менск. Каманда прыляціць рэйсам Франкфурт - Менск (разьліковы час прыбыцьця 18.05).

дг