• Берасьцейская пракуратура папярэджвае за “рэвалюцыю праз сацсеткі”
  • 26.06.2011

Берасьцейская абласная пракуратура зацікавілася арганізатарамі маўклівай акцыі пратэсту ў Берасьці. 23 чэрвеня ў пракуратуру быў выкліканы мясцовы дэмакратычны актывіст Сяргей Алексіевіч, якому вынеслі афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства праз заклікі "да зьмены ўлады антыканстытуцыйным шляхам".

24 чэрвеня сьледчы Пунько выклікаў "на размову" ў пракуратуру яшчэ аднаго кіраўніка суполкі, сябра БХД, вядомага пад псэўданімам Аляксандр Змагар. Актывіст павінен зьявіцца ў пракуратуру ў панядзелак, 27 чэрвеня.

"Ведаючы пра гэта, я наўмысна не адказваў на званок зь невядомых нумароў. Але мае сябры, у якіх пэўны час знаходзіўся мой тэлефон, адказалі. Той, хто тэлефанаваў, папрасіў перадаць мне, каб я тэрмінова прыйшоў" пагаварыць ". Але я не пайду прынцыпова” – кажа актывіст.

дг