• М.Кадафі аб'яўлены ў вышук
  • 27.06.2011

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт лібійскага лідара Муамара Кадафі.
Раней пракурор суду заклікаў судзьдзяў санкцыянаваць арышт Кадафі й двух яго паплечнікаў па абвінавачаньню ў ваенных злачынствах. Гаворка ішла пра сына палкоўніка Саіфа аль-Іслама Кадафі ды начальніка лібійскай разьведкі Абдулая аль-Санусі. Ордэры на іх арышт былі падпісаны адначасова з ордэрам на затрыманьне дыктатара.
Кадафі абвінавачваецца ў прымяненьні ўзброеных сіл супраць удзельнікаў антыўрадавых дэманстрацый, якія пачаліся ў Лібіі ў лютым 2011 году. Як сьцьвярджае пракурор, удары наносіліся па жылых кварталах, а таксама па ўдзельніках паховінных працэсій ды людзях, якія накіроўваліся ў мячэці на малітвы альбо вярталіся зь іх. Паводле вэрсіі абвінавачаньня, усе трое нясуць адказнасьць за загады, які прывялі да гібелі мірных жыхароў падчас узброенага канфлікту з паўстанцамі.   

вс