• Надалей мала вядома пра стан здароўя Ўга Чавэса
  • 27.06.2011

Надалей мала вядома пра стан здароўя прэзыдэнта Вэнэсуэлы Ўга Чавэса. Паводле міністра замежных спраў згаданай краіны Нікаляса Мадура, прэзыдэнту краіны зроблена апэрацыя на Кубе й ён надалей знаходзіцца на востраве.
Адначасова ўлады Вэнэсуэлы заклікалі журналістаў спыніць спэкуляцыі на тэму стану здароўя Ўга Чавэса. Афіцыйны Каракас заяўляе, што Чавэс папраўляецца й хутка вернецца да працы.
Паводле неафіцыйных паведамляньняў прэсы, 56-гадовы Ўга Чавэс быў паддадзены хірургічнай апэрацыі 10 чэрвеня на Кубе.

вс