• Польскія палітыкі рэагуюць на скандал у Быдгашчы
  • 27.06.2011

Дэпутат Сэйму Польшчы ад Саюзу левых дэмакратычных сілаў Анна Банькоўска спадзяецца, што Міністэрства замежных справаў РП адрэагуе на скандал, які здарыўся ў суботу падчас баскетбольнага матчу.
Як паведамлялася ў нашым эфіры, падчас матчу Эўрабаскета паміж жаночымі зборнымі Беларусі й Летувы ў польскім горадзе Быдгашч заўзятары беларускай зборнай вывесілі на трыбуне бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта паслужыла нагодай для аховы вывесьці заўзятараў з трыбунаў.
Як даведалася Польскае радыё, рашэньне пра выдаленьне заўзятараў прыняла Міжнародная фэдэрацыя баскетболу па просьбе трэнэра беларускай зборнай.
Іншыя польскія палітыкі таксама прарэагавалі на скандальны інцыдэнт. Так, паводле сэнатара ад партыі “Грамадзянская плятформа” Яна Рулеўскага, вінаватымі ў інцыдэнце зьяўляюцца польскія арганізатары ды Міжнародная фэдэрацыя баскетбола, адказная за Чэмпіянат Эўропы. У сваю чаргу дэпутат Сэйму ад партыі “Права й справядлівасьць” Зьбігнеў Гіжыньскі лічыць, што інцыдэнт прынясе сорам на ўсю Эўропу.    

вс