• У Беларусі нельга аплядыраваць (прынамсі 3 ліпеня)
  • 27.06.2011

Беларуская міліцыя 3 ліпеня ня будзе расцэньваць аплядысмэнты ўдзельнікаў масавых гуляньняў як парушэньне правапарадку толькі ў тым выпадку, калі яны будуць адрасаваныя вэтэранам вайны й беларускім вайскоўцам. Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі намесьнік начальніка ГУУС Менгарвыканкама — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Ігар Яўсееў.
Плясканьне ў далоні  - гэта візытная картка мірных акцый пратэсту, якія праходзяць штосераду вечарам на галоўных плошчах беларускіх градоў. Усебеларуская акцыя называецца “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”, а інфармацыя пра мерапрыемствы разыходзіцца праз грамадзкія парталы ў інтэрнэце. Менавіта карыстальнікі ў сеціве дамовіліся, што на парадзе, які пройдзе 3 ліпеня ў Дзень Рэспублікі ў Менску, яны пачнуць аплядыраваць падчас зьяўленьня ды выступленьня Лукашэнкі.  

вс