• Пра К.Каліноўскага - у Горадні (audio)
  • 28.06.2011

Постаці Кастуся Каліноўскага й паўстаньня 1863 году будзе прысьвечана сустрэча-дыскусія, арганізаваная Беларускім Калегіюмам у Горадні. У межах сустрэчы адбудзецца прэзэнтацыя навуковага зборніка “Кастусь Каліноўскі й яго эпоха ў дакумэнтах і культурнай традыцыі”.

У апошнія гады постаць Кастуся Каліноўскага надзвычай актуалізавалася ў грамадзкім жыцьці. У 2006 г. імя Каліноўскага прагучала як сымбаль палітычнага разьняволення краіны. Магчыма якраз гэта справакавала тую кампанію “разьвянчаньня міфа Каліноўскага” з боку дзяржаўнага афіцыёзу, лічыць арганізатар мерапрыемства, сябра Руху За Свабоду Эдвард Дмухоўскі.

Э.Дмухоўскі: Беларускія ідэолягі пачалі кампанію супраць паўстанцаў 1863 года й постаці Кастуся Каліноўскага. Як быццам бы было вядома, і кропка пастаўлена, што Кастусь Каліноўскі – беларускі нацыянальны герой. Аказваецца, не. Розныя псэўдагісторыкі, псэўдаідэолягі спрабуюць тлумаюць на афіцыйным узроўні зусім іншы пункт гледжаньня, і нават іхнія меркаваньні ўваходзяць нібыта ў школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі. Маўляў, што Кастусь Каліноўскі быў удзельнікам выключна польскага паўстаньня, што ён быў палякам і адстойваў выключна панскія польскія інтарэсы.

Сустрэча-прэзэнтацыя адбудзецца сёньня, 28 чэрвеня, у Горадні ў памяшканьні па вуліцы Будзёнага 48а (зала ва ўнутарным дворыку).

Вацлаў Галімскі, Горадня