• Польскае радыё можна цяпер слухаць праз iPhone і Android
  • 04.07.2011

Ад панядзелку – 27 чэрвеня 2011 году – уладальнікі iPhon’аў, а таксама смартфонаў з апэрацыйнай сыстэмай Android змогуць слухаць і глядзець перадачы Польскага радыё. Для гэтага дастаткова запампаваць на тэлефон афіцыйную аплікацыю нашай радыёстанцыі.

Кожны ўладальнік iPhon’а можа цяпер чытаць, слухаць ды нават глядзець любыя відэаматэрыялы, якія яго цікавяць. Перадачы Польскага радыё можна цяпер слухаць праз тэлефон у прамым эфіры. Для тых, хто не пасьпее гэтага зрабіць, існуе магчымасьць паслухаць сюжэты пазьней, запампаваўшы іх з сайту.

Новая магчымасьць дазваляе слухаць перадачы усіх пяці каналаў Польскана радыё, а жывы эфір 4-га каналу можа яшчэ й глядзець. Нядаўна Czwórka выйшла ў тэлеэфір. Але й гэта яшчэ ня ўсё: кожны ўладальнік iPhon’а зможа слухаць амаль 100 тэматычных каналаў на старонцы moje.polskieradio.pl.

Слухачы нашага радыё праз тэлефон маюць магчымасьць галасаваць за любімыя творы ў гіт-парадах, камэнтаваць навіны ды нават пісаць паведамленьні радыёвядучым.

Аплікацыю Польскага радыё можна бясплатна запампаваць праз тэлефоны
iPhone i Android, а таксама пляншэты iPad зь інтэрнэт-крамаў Apple App Store i Google Android Market.

Адрасы для запампоўваньня аплікацый:

http://itunes.apple.com/in/app/polskie-radio/id441743093?mt=8

https://market.android.com/details?id=pl.polskieradio.player