Нямецкае заангажаваньне ў мілітарную акцыю ў Лібіі становіцца ўсё больш відавочным, - паведаміў сайт выданьня „Der Spiegel”. Паводле рэсурсу, немцы могуць прадставіць натаўскім сілам свае ракеты. Пры гэтым непасрэдны ўдзел нямецкай авіяцыі ў налётах на сілы Муамара Кадафі не разглядаецца.
Электроннае выданьне нямецкага тыднёвіка паведамляе, што Паўночнаатлянтычны пакт накіраваў у Нямеччыну афіцыйную просьбу аб дапамозе. Гаворка ідзе, між іншым, пра дастаўку ракет, якія выкарыстоўваюцца падчас налётаў на Лібію.
аз