Каля грэцкага парлямэнту ў цэнтры Афінаў зьбіраюцца праціўнікі пляну ашчаднасьцяў, якія сёньня павінен прыняць мясцовы нацыянальных сход.
Праграма скарачэньняў павінна прынесьці 28 мільярдаў эўра ашчаднасьцяў і чарговыя 50 мільярдаў эўра даходаў з прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці.
Прыняцьцё скарочанага на амаль 30 мільярдаў эўра праекту дзяржаўнага бюджэту на 2012-2015 гады ад Грэцыі патрабуе Эўразьвяз і Міжнародны валютны фонд. Гэта ўмовы для выдзяленьня Афінам чарговага траншу крэдыту ў памеры 12 мільярдаў эўра.
аз