Сёньня Камісія па рассьледаваньнях катастрофаў у дзяржаўнай авіяцыі перадала кіраўніку польскага ўраду Дональду Туску дакумэнт, у якім гаворыцца пра прычыны катастрофы прэзыдэнцкага Ту-154 пад Смаленскам.
Павал Грась заявіў, што Дональд Туск пазнаёміцца з дакумантам асабіста ды ня будзе ўносіць у яго ніякіх паправак.
Павал Грась: Прэм’ер-міністар паведаміць грамадзкую думку пра зьмест рапарту ў першапачатковай вэрсіі, у такой, у якой атрымаў дакумэнт ад камісіі. Не памяняе нават коскі, - ён так сказаў. Каб пазнаёміцца з дакэмантам, ён патрабуе крыху часу, паколькі сёньня пройдзе паседжаньне Рады міністраў, а на бягучым тыдні Польшча стане старшынём у ЭЗ. Так што абавязкаў ён мае шмат.
- лічыць Павал Грась.
Рапарт будзе перакладзены на ангельскую й расейскую мовы. Дамумэнт, які Дональду Туску асабіста ўручыў кіраўнік МУС, налічвае 300 старонак.
аз