Ля будынку амбасады Беларусі ў Варшаве прайшоў пікет ў абарону Анджэя Пачобута.
Нагадваем, сёньня ў Горадні прайшло чарговае паседжаньне суду па справе журналіста выданьня „Gazeta Wyborcza” ды дзеяча польскай меншасьці ў Беларусі. Яго абвінавачваюць у абразе й паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.
Абвінавачаньне, высунутае Анджэю Пачобуту, асбурднае, лічыць Марэк Буцько з Фундацыі «Свабода й дэмакратыя», якая арганізавала мерапрыемства.
Марэк Буцько: Адна з падстаў абвінавачаньня – гэта тое, што Пачобут назваў Лукашэнку дыктатарам. А кім ён зьяўляецца, як не дыктатарам? У ніякай іншай эўрапейскай дзяржаве за гэта не пагражае 3 гады турмы. Падчас нашай акцыі мы прасілі кіроўцаў, каб яны сыгналілі ў абарону Анджэя Пачобута - палітычнага вязьня Аляксандра Лукашэнкі.
- заявіў Марэк Буцько з Фундацыі «Свабода й дэмакратыя».
У акцыі пратэсту ля беларускай амбасады ўдзельнічала каля 20 чалавек.
Нагадаем, падчас сёньняшняга паседжаньня гарадзенскі суд аб’явіў чарговы перапынак, гэтым разам да 5 ліпеня.
Анджэю Пачубуту пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўленьня волі.
аз