• У Вільні адчынены Дом аб'яднанай Беларусі
  • 29.06.2011

У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Дому аб'яднанай Беларусі. Нефармальна ўстанова будзе называцца Беларускі народны цэнтар. Гэты праект аб'ядноўвае прадстаўнікоў беларускай апазыцыі й грамадзянскай супольнасьці, якія дзейнічаюць у Летуве.

У адкрыцьці беларускага грамадзкага цэнтру у Вільні прынялі удзел летувіскія парлямэнтары, дыпляматы ды грамадзкія дзеячы з розных краін. Адкрываючы пляцоўку, міністр замежных справаў Летувы  Аўдронюс Ажубаліс заклікаў беларускія й летувіскія НДА, навукоўцаў і інтэлектуалаў супрацоўнічаць з Домам аб'яднанай Беларусі ў культурных і навуковых праектах на карысьць Беларусі.

Дом знаходзіцца непадалёк беларускай амбасады ў Летуве. Заснавальнікі цэнтру лічаць сябе "альтэрнатыўнай беларускай амбасадай".

кр