• Мясцовыя дэпутаты горада Быдгашч падтрымалі беларускіх заўзятараў
  • 29.06.2011

Мясцовыя дэпутаты горада Быдгашч выказалі пратэст супраць інцыдэнту, які здарыўся днямі ў спартовай залі „Лучнічка”, калі супрацоўнікі ахоўнай фірмы выдалілі з трыбунаў беларускіх заўзятараў зь гістарычным сьцягам. На паседжаньні гарадзкой рады дэпутаты прынялі зварот, адрасаваны ў Міжнародную фэдэрацыю баскетболу.
 
На паседжаньні старшыня рады Роман Ясякевіч прадставіў зьмест звароту.

Роман Ясякевіч: Дэпутаты гарадзкой рады Будгашчы выказваюць салідарнасьць зь беларускімі заўзятарамі, якія праявілі свае палітычныя погляды падчас матчу Беларусь - Летува 25 чэрвеня гэтага году ў Быдгашчы. Улады Міжнароднай фэдэрацыі баскетболу FIBA  як арганізатар турніру,  загадаўшы ўмяшацца ахоўнай фірме, не ўшанавалі асноўных правоў чалавека.

Інцыдэнт здарыўся ў суботу падчас матчу паміж жаночымі зборнымі Летувы й Беларусі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, выдаленьня заўзятараў запатрабаваў беларускі трэнэр.

кр