У Гдыні распачынаецца адна з найбуйнейшых у сьвеце імпрэзаў альтэрнатыўнай музыкі. Цягам чатырох дзён на шасьці сцэнах выступяць каля 110 артыстаў, 30 зь іх – гэта музыкі з-за мяжы.
Упершыню ў Польшчы выступяць зоркі сусьветнай славы: Prince, а таксама гурты Coldplay, The Strokes i Pulp.
Арганізатары чакаюць каля 85 тыс. гасьцей. Рэкордным стане чацьвер, менавіта сёньня на гдыньскай сцэне выступіць Coldplay. Яшчэ ніколі за ўсю гісторыю фэсту не было прададзена так шмат квіткоў на асобны канцэрт.
Open'er гэта ня толькі музыка. Падчас фэстывалю будзе адчыненая адмысловая зона Fashion'er, дзе будуць прадстаўлены найноўшыя накірункі моды. Асаблівы націск арганізатары кладуць на экалёгію. На тэрыторыі фэстывалю будуць адчыненыя адмысловыя пункты, дзе ўдзельнікам імпрэзы будуць распавядаць пра праэкалягічныя паводзіны.
Фэстываль Open'er два гады запар прызнаны найлепшым буйным фэстам у Эўропе.
дг