• 100 гадоў таму нарадзіўся Чэслаў Мілаш
  • 30.06.2011

Сёньня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня Чэслава Мілаша, аднаго з найлепшых сучасных польскіх пісьменьнікаў. У 1989 годзе паэт стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі. Памёр Мілаш у 2004 годзе.

Рашэньнем польскага Сэйму 2011 год быў абвешчаны Годам Чэаслава Мілаша. 100-гадовы юбілей славутага паляка значыцца таксама ў календары сьвятаў UNESCO. Цягам усяго году ў розных краінах сьвету адбываюцца канцэрты, выставы, сустрэчы й канфэрэнцыі, прысьвечаныя Чэславу Мілашу.

Мілаш быў адной з найбольшых індывідуальнасьцяў у польскай сучаснай літаратуры. Яго “Паэтычны трактат”, “Зьняволены розум” і “Даліна Ісы” ўвайшлі ў канон твораў мінулага стагодзьдзя.

Каля 50 гадоў паэт жыў за мяжой, у ЗША. Вярнуўшыся ў Польшчу, пасяліўся ў Кракаве. У 1993 годзе Мілаш быў узнагароджаны найвышэйшай польскай узнагародай – Ордэнам Белага Арла. 7 гадоў таму паэта ня стала.

дг