Эўрапейская камісія прадставіла прапанову бюджэту на 2014-2020 гады. Брусэль хоча, каб выдаткі склалі 971 морд. эўра, то бок на 5% больш, чым раней.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у рамках новага бюджэту Польшча зможа атрымаць 80 млрд. эўра. Пасьля 8-гадзіннага абмеркаваньня эўракамісары зацьвердзілі праект бюджэту.
Новы бюджэт прадугледжвае павелічэньне сродкаў на гэтак званую палітку разьвіцьця. Цягам апошніх сямі гадоў Польша атрымала зь яго найбольш у параўнаньні зь іншымі краінамі ЭЗ. Такая тэндэнацыя захаваецца да 2013 году.
Больш з новага бюджэту атрымаюць і польскія фэрмэры. У 2020 годзе непасрэдныя даплаты будуць на 30 эўра большыя, чым у 2013 годзе.
Цяпер праект бюджэту Эўразьвязу будзе накіраваны ўрадам краінаў-чальцоў супольнасьці. Мяркуецца, што абмеркаваньне бюджэту будзе вельмі вострым і няпростым, бо некаторыя з краінаў, у выніку прыняцьця прапановы ЭК, больш заплацяць у бюджэт, чым зь яго атрымаюць. Завершацца перамовы, прыблізна, праз год.
дг