• Польскія цягнікі больш ня будуць спазьняцца
  • 30.06.2011

Польскія цягнікі больш ня будуць спазьняцца. З заўтрашняга дня ў Польшчы ўводзяцца новыя правілы, згодна зь якімі, за спазьненьне цягніка перавозчык абавязаны выплаціць пасажыру кампэнсацыю.

Аднак атрымаць кампэнсацыю змогуць пакуль ня ўсе пасажыры. Новыя правілы датычаць міжнародных цягнікоў, якія курсуюць у краіны ЭЗ, а таксама цягнікоў Express, Express Intercity, Eurocity, Euronight.

Памер кампэнсацыі на прамую залежыць ад часу спазьненьня цягніка. За гадзіннае спазьненьне пасажыр атрымае да 25% цаны білета. Калі цягнік прыбудзе са спазьненьнем звыш двух гадзінаў, то пасажыр можа разьлічваць нават 50% кошту білета.

Важная іфнмармацыя: на білеце павінна быць пячатка кандуктара з пазнакай дакладнага спазьненьня цягніка. Калі ж пасажыр ня меў часу паказаць білет кандуктару, то ёсьць і іншы выхад з сытуацыі. Білет трэба даслаць у адзін з Цэнтраў абслугоўваньня кліента PKP (Польская дзяржаўная чыгунка) на тэрыторыі краіны й адпаведная камісія разгледзіць заяву пасажыра.

дг