• „Amnesty International” асудзіла апошнія затрыманьні
  • 01.07.2011

„Беларускія ўлады павінны паважаць права на свабоду сходаў тых, хто жадае выказаць мірны пратэст,” - лічыць Джон Далхэйзэн, намесьнік дырэктара Amnesty International па Эўропе й Цэнтральнай Азіі.

Паводле праваабарончай арганізацыі беларускія ўлады павінны неадкладна й безумоўна вызваліць усіх затрыманых за ўдзел у мірных акцыях „маўклівага пратэсту”.

Нагадваем, цягам апошніх тыдняў міліцыя затрымала больш за 250 удзельнікаў некалькіх пратэстаў, якія былі арганізаваны за пасярэдніцтвам сацыяльных сетак. Большасьць зь іх былі пасьля вызваленыя, але некаторыя асобы былі пакараныя арыштамі й штрафамі за „дробнае хуліганства”.

Прадстаўнікі Amnesty International патрабуюць таксама, каб беларускія ўлады правялі незалежнае расьсьледаваньне паведамленьняў аб зьбіцьці ўдзельнікаў „маўклівых” акцыяў пратэсту. 

аз