• Клінтан і Грыбаўскайце пра Беларусь
  • 01.07.2011

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала Беларусь вызваліць палітвязьняў.  Клінтан, якая знаходзіцца ў Вільні, выдала пэ гэтай справе супольную заяву з прэзыдэнтам Летувы Даліяй Грыбаўскайце.

„Мы супольна патрабуем вызваленьня беларускіх палітычных вязьняў. Менск павінен выбраць шлях дэмакратычных пераўтварэньняў”, - заявіла амэрыканская дзяржсакратар.

Паводле яе, вельмі сумна, што сытуацыя ў Беларусі настолькі адрозьніваецца ад сытуацыі ў суседніх краінах
 
У Вільні Гілары Клінтан, разам з прадстаўнікамі больш за 40 іншых краінаў, удзельнічае ў сустрэчы Супольнасьці дэмакратый.

Учора прадстаўніца ЗША сустрэлася зь дзеячамі беларускай апазыцыі.

аз