• Ці лібэралізуе Летува стаўленьне да нацменшасьцяў?
  • 02.07.2011

Летівіскі ўрад бярэ пад увагу магчымасьць разьмяшчэньня дзьвюхмоўных табліц з назвамі вуліцаў і мясцовасьцяў, дзе пражываюць нацыянальныя меншасьці.

Апрача таго, летувіскія ўлады разглядаюць магчымасьць прыёму афіцыйных заяваў і дакумэнтаў на мове меншасьці ў дзяржаўныя ўстановы.

Гэткія прапановы заключаныя ў новым праекце закону аб нацыянальных меншасьцях. Паводле прадстаўнікоў міністэрства культуры, дзьвюхмоўныя табліцы маглі б зьмяшчацца ў мясцовасьцях, дзе нацменшасьць складае адну трэцюю ад агулу насельніцтва. 

Праект прадугледжвае таксама прывабныя праграмы ў летувіскіх СМІ, накіраваныя для мясцовых палякаў, расейцаў, беларусаў і габрэяў.

аз