• Беларусь запрошаная на саміт Усходняга партнэрства ў Варшаву
  • 01.07.2011

Беларусь запрошаная на адну з важнейшых сустрэчаў, якія адбудуцца падчас польскага старшынства ў Эўразьвязе.

Міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі, які ўчора ў Варшаве сустрэўся зь беларускімі апазыцыянэрамі, падкрэсьліў, што нягледзячы на рэпрэсійную палітыку, беларускія ўлады запрошаныя на саміт Усходняга партнэрства, які пройдзе ў Варшаве напрыканцы верасьня.

Радаслаў Сікорскі: Мы спадзяемся, што беларускае грамадзтва зразумее, што мы ня выключаем Беларусі з удзелу ў згаданым саміце. Гэта наш сыгнал, што бачым Беларусь у сям’і эўрапейскіх краінаў. У сваю чаргу, беларускія ўлады павінны зразумеюць, што мы ня хочам разрываць усіх галінаў супрацоўніцтва, але гэта, галоўным чынам, залежыць ад паводзінаў беларускіх уладаў. Гавора ідзе пра саступленьне са шляху рэпрэсіяў.

- заявіў Радаслаў Сікорскі.

аз