• Афрыканскі зьвяз ігнаруе рашэньне суду ў Гаазе
  • 02.07.2011

Афрыканскі зьвяз прадставіў пляны палітычнага вырашэньня канфлікту ў Лібіі. Прынятая падчас сустрэчы ў Экватарыяльнай Гвінэі праграма прадугледжвае, між іншым, перамовы між паўстанцамі ды лібійскім ўрадавым бокам. Хутчэй за ўсё са згаданым плянам згадзіўся лібійскі дыктатар Муамар Кадафі.

Паводле агенства AP, лідарам Афрыканскага зьвязу не ўдалося абмеркаваць супольную пазыцыю аб палітычнай будучыні Кадафі. Прадстаўнікі афрыканскіх дзяржаваў сумняюцца таксама ў абгрунтаванасьці міжнароднага вышуку за Кадафі, ініцыяваным Міжнародным судом ў Гаазе. Афрыканскія палітыкі заявілі, што  байкатуюць згаданае рашэньне.

Тым часам Муамар Кадафі папярэдзіў, што ў выпадку не спыненьня NATO налётаў лібійская армія спрабуе пачаць ваенныя дзеяньні на тэрыторыі Эўропы.

У адказ на пагрозы лібійскага дыктатара дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан чарговы раз заклікала Кадафі адмовіцца ад улады ды падтрымаць дэмакратычныя перамены ў краіне.

аз