Падчас міжнароднага саміту „Супольнасьць дэмакратыяў”, які закончыўся ў Вільні, беларуская апазыцыя была ўзнагароджаная прэміяй імя Браніслава Герэмэка.
Прэмія імя былога міністра замежных спраў Польшчы, аднаго з заснавальнікаў арганізацыі „Супольнасьць дэмакратыяў”, уручаецца грамадзянам, якія змагаюцца за ўмацаваньне дэмакратыі ў асабліва складаных умовах.
Ад імя беларускай дэлегацыі прэмію атрымаў Уладзімер Някляеў з рук міністра замежных спраў Летувы Аўдронюса Ажубаліса.
Станіслаў Шушкевіч, які браў удзел у форуме „Парлямэнтары за дэмакратыю”, адзначыў, што „яшчэ ніколі ня бачыў такога добрага стаўленьня да беларускага пытаньня, да таго, што адбываецца ў Беларусі, жаданьня дапамагчы”. У рэзалюцыі, прынятай парлямэнцкім форумам, асуджаюцца рэпрэсіі супраць палітзьняволеных у Беларусі.
Мерапрыемствы й сустрэчы саміту „Супольнасьць дэмакратыяў” праходзілі цягам некалькіх дзён у розных фарматах.
svaboda.org/аз