Небясьпечная бактэрыя кішэчнай палачкі, якая прычынілaся да тысячаў заражэньняў у Эўропе, магла паходзіць з Эгіпту, сьцьвярджаюць экспэрты з Эўрапейскага цэнтру па прафіляктыцы й кантролю за хваробамі, якія праводзяць адмысловыя дасьледаваньні.
Нагадваем, спачатку навукоўцы меркавалі, што прычынай заражэньня зьяўляюцца гішпанскія агуркі. Пазьней у поле падазрэньняў трапілі фасолевыя парасткі нямецкай вытворчасьці. Цяпер жа вучоныя лічаць магчымай крыніцаў заражэньняў насеньне эгіпецкага пажытніка – лекавай расліны, якая ўваходзіць у склад многіх прыправаў.
Нагадваем, да гэтана часу ў Эўропе, перш за ўсё, у Нямеччыне, небясьпечная кішэчная палачка прычынілася да заражэньня тысячаў людзей, 4 тысячы былі шпіталізаваныя, а 48 чалавек памерлі.
аз