Аўстрыйскія ўладальнікі гатэляў, гандляры й бізнэсоўцы патрабуюць адкрыцьця мясцовых крамаў у нядзелю. Іхную прапанову падтрымлівае таксама частка мясцовых сацыял-дэмакратаў.
У Аўстрыі крамы зачыняюць у суботу ўвечары , а банкі ды астатнія установы ў пятніцу пасьля поўдня.
Прыхільнікі гандлю па нядзелях спасыляюцца на вынікі апытаньняў, праведзеных сярод замежных турыстаў, якія наведваюць Аўстрыю. Паводле іх, кожны чацьвёрты іншаземец хацеў бы рабіць пакупкі ў Вене таксама і ў нядзелю.
Супраць згаданага рашэньня выступае мясцовы каталіцкі касьцёл і прадстаўнікі прафсаюзаў.
Большасьць крамаў у Аўстрыі працуе з 6.00 па 19.00, у суботу - да 18.00. Аўстрыйскія прадаўцы, паводле закону, ня могуць працаваць больш, чым 72 гадзіну ў тыдні.
аз