• Палітыкі PiS будуць вучыцца кантактам са СМІ
  • 02.07.2011

Кожнае інтэрвію ці выступленьне па радыё альбо тэлебачаньні чальцоў апазыцыйнай партыі „Права й справядлівасьць” павінна быць кансультаванае з прэс-сакратаром партыі. Акрамя таго, выказваньні для прэсы трэба накіроўваць ў прэс-бюро PiS перад публікацыяй у выданьні.

Інфармацыю, якую на сваіх старонках зьмясьціла выданьне „Gazeta Wyborcza”, пацьвердзіў прэс-сакратар партыі Адам Хофман.

Апрача таго, у будучыні «Права й справядлівасьць» намерваецца арганізаваць курсы для палітыкаў, якія найчасьцей сустракаюцца з журналістамі.

аз