Экспэрты згодныя, што ў цяперашняй сытуацыі палякі не павінны сьпяшацца далучыцца да зоны эўра. З моманту ўзьнікненьня фінансавых праблемаў гэткіх краінаў, як Грэцыя, Гішпанія, Ірляндыя ці Партугалія, энтузіязм адносна эўрапейскай валюты зьменшыўся.
Калі Польшча ўсё ж выканае ўсе неабходныя крытэрыі далучэньня, яна павінна пачакаць вырашэньня ўсіх праблемаў актуальных чальцоў зоны эўра, - лічыць галоўнага эканамістка Паштовага банку Маніка Курэк.
Маніка Курэк: Польшча павінна ўстрымацца з далучэньнем да зоны эўра. Падобным чынам выказваюцца таксама палітыкі й прадстаўнікі ўладаў, якія лічаць, што цяперашні момант не спрыяе гэткаму кроку. Спачатку зона эўра павінна справіцца з рознага роду праблемамі, у прыватнасьці, зьвязанымі з грашовай палітыкай.
- лічыць эканамістка Маніка Курэк.
Паводле яе, цяперашнія праблемы Грэцыі прычыняцца да таго, што перад далучэньнем да зоны эўра краіны-кандыдаткі будуць правярацца больш падрабязна.
аз