• Новы старшыня "Супольнасьці дэмакратыяў" пра Беларусь
  • 03.07.2011

Беларусь — першая краіна, пра якую згадаў у сваёй прамове пасьля прыняцьця сымбаляў прэзыдэнцтва ў арганізацыі „Супольнасьць дэмакратыяў” кіраўнік Манголіі, адзін зь лідэраў мангольскай мірнай дэмакратычнай рэвалюцыі 1990 году Цахіагійн Элбэгдорж.

Адразу пасьля ўрачыстай цырымоніі атрыманьня сымбаляў супольнасьці прэзыдэнт Манголіі сказаў:

„Мы бачым, што дасюль для дэмакратыі ў сьвеце існуюць вялікія цяжкасьці. Напрыклад, у Беларусі. Вы ведаеце, я сапраўды не разумею спадара Лукашэнку. Ён цяпер прэзыдэнт, а ягоны апанэнт — у турме. Як такое можа быць! Я думаю, мы павінны асудзіць падобныя зьявы. Правасудзьдзе не патрабуе абмеркаваньня, перамоваў, правасудзьдзе сьляпое”, - сказаў новы старшыня арганізацыі „Супольнасьць дэмакратыяў”.

svaboda.org/аз