• Аўстрыя патрабуе ў Чэхіі й Славаччыны закрыцьця АЭС
  • 03.07.2011

 
Аўстрыя, якя ня мае атамных электрастанцыяў, дамагаецца закракрыцьця АЭС на тэрыторыі суседніх Чэхіі й Славаччыны, а таксама ўвядзеньня забароны на імпарт энэргіі, атрыманай з атамных электрастанцыяў.
 
Закон, які рыхтуюць урадавыя экспэрты, восеньню павінен зацьвердзіць аўстрыйскі парлямэнт.
 
Большасьць неабходнай у краіне электраэнэргіі Аўстрыя прадукуе на гідраэлектрастанцыях. Апрача таго, 6% імпартуе з Чэхіі.

Згаданая краіна не карыстаецца атамнай энэргіяй. Першая й адзіная АЭС, якая паўстала ля Вены, была дэмантаваная на канчатковым этапе будаўніцтва згодна з вынікамі рэфэрэндуму з 1978 году.
 
У 1999 годзе ў Каснтытуцыю ўпісаны пункт аб безьядзерным характары Аўстрыі.
 
аз