У Львове прайшло ўрачыстае адкрыцьцё помніка ў памяць 25 прафэсараў львоўскіх вучэльняў, забітых гітлераўцамі на пачатку ліпеня 1941 года.
У стварэньне помніка заангажаваліся ўлады гораду Ўроцлаў, паколькі пасьля вайны ВНУ у гэтым горадзе стваралі навукоўцы-перасяленцы са Львова.
У 2008 годзе прэзыдэнт гораду Ўроцлаў і мэр Львова падпісалі пагадненьне аб узьвядзеньні помніка. На львоўскіх узгорках-месцы гібелі навуковай эліты, пабудаванана брама, а за ёй усталяваная сьцяна з тэкстам згаду гітлераўцаў расстраляць польскіх прафэсараў.
аз