Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі (КПРФ) заклікае расейскія ўлады ў самы кароткі тэрмін аказаць дапамогу Беларусі, - паведамляе „РИА Новости”.
Рэзалюцыя, прынятая 2 ліпеня на пленуме КПРФ, нагадвае, што ўлады Беларусі зьвярнуліся па фінансавую дапамогу ў Антыкрызысны фонд ЭўрАзЭС, і рэспубліка ўжо атрымала першы транш у 800 млн. даляраў, а таксама разглядаюць магчымасьць прыцягненьня сродкаў з МВФ і іншых крыніц.
КПРФ заклікае кіраўніцтва Расеі аказаць рэальную дапамогу Беларусі ў самы кароткі тэрмін, у поўным аб'ёме й безь якіх-небудзь дадатковых умоў у межах агульнапрынятых норм міждзяржаўных адносін, у адпаведнасьці з артыкулам 3 дагавора аб стварэньні Саюзнай дзяржавы ад 8 сьнежня 1999 года .
У рэзалюцыі падкрэсьліваецца неабходнасьць „актыўна супрацьдзейнічаць палітыцы ЗША ў адносінах да Беларусі”. Саюз з Беларусьсю „занадта важны для жыцьцёвых інтарэсаў Расеі”, - упэўненыя прадстаўнікі Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі.
РІА Новости /аз