• Польская паліцыя затрымала 33-гадовага казаха зь нямецкім грамадзянствам
  • 04.07.2011

Польская паліцыя затрымала ў Пярэмышлі 33-гадовага казаха зь нямецкім грамадзянствам. Мужчына падазраецца ў забіцьці ўладальніка рэстарана ў баварскім горадзе Вэйдэн. Затрыманы адкажа таксама за некалькі злачынстваў, зьдзейсьненых на тэрыторыі Польшчы. Падчас праверкі аказалася, што за затрыманым высланы эўрапейскі ліст аб вышуку. Мужчына імкнуўся ўцячы на Ўкраіну. Будучы праездам на тэрыторыі Польшчы, ён зьдзейсьніў некалькі ўзломак і крадзяжоў, паведаміла падкамісар Марта Табаш-Рыгель з падкарпацкай паліцыі.

Марта Табаш-Рыгель: Паліцыя высьветліла, што мужчына знаходзіцца на тэрыторыі Пярэмышля. Пачалася праверка, дзе ён бывае, дзе хаваецца, дзе набывае прадукты харчаваньня, дзе мог старацца памяняць транспартны сродак.

Мужчына трапіў у арышт, дзе будзе чакаць на перадачу яго нямецкім праваахоўным ворганам.

кр