• Амэрыканцы сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці
  • 04.07.2011

Парады, канцэрты й мільёны амэрыканскіх сьцягоў. Сёньня ў ЗША адзначаецца Дзень Незалежнасьці. У рамках сьвяткаваньня самага галоўнага дзяржаўнага сьвята ва ўсіх штатах адбудуца ўрачыстасьці па ўручэньні тысячам імігрантаў дакумэнтаў амэрыканскага грамадзянства.

Большасьць амэрыканцаў адзначаюць сьвята на сустрэчах зь сем’ямі й знаёмымі. Жыхары ЗША вывешваюць перад дамамі дзяржаўныя сьцягі, а самі апранаюцца ў вопратку бела-блакітна-чырвонага колеру.


кр